letrym: (bssr)
Лет ([personal profile] letrym) wrote2007-09-06 12:22 am

Мiжнарадоўка

паўстань, галеча ўсяго сьвету,
паўстань, галодны i жабрак!
няхай наш розум рвецца зь пецель,
хадзем на бой, как зьнiшчыць змрок!

разбурым сьвет хлусьнi i гвалту
i пабудуем новы сьвет.
хто быў нiчым, той стане варты
рэвалюцыйных нашых зьмен.

на апошнюю бойку
разам з намi хадзем!
гэты гiмн наш рабочы
аб'яднае людзей!

да нас ня прыйдзе выратоўшчык,
нi бог, нi пан, нi правадыр!
мы толькi самi скажам "досыць!"
i жахi адляцяць як дым!

мы возьмем прыз, што нам належыць,
мы распачнем наш вольны рух,
няхай гарачае жалеза
гнуць кавалi для нашых рук!

на апошнюю бойку
разам з намi хадзем!
гэты гiмн наш рабочы
аб'яднае людзей!