Алегарычны восеньскі вершык
Aug. 31st, 2005 09:08 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
людзі йшлі за летам
восень – сьледам
Лорка
Iдзе паспалiтае рушаньне
За чорт яго ведае кiм,
А восень, нiбыта бы грушамі,
Мяцелiць і мажа вiскі .
Iдзе паспалiтае рушаньне –
Ці то цыгарэты, ці дождж –
I сталі яны неўміручымі,
Ідуць – толькі вецер уздоўж..
Бадзяецца гэтае рушаньне,
То ўстане, як быццам лiхтар,
I жылы так жудка напруджаны,
А мабыць, то проста лухта..
А мабыць – ня проста.. I рушаньне
Брыдзе, гаманіць, бы ў карчме,
I межы, як слова парушаны,
А слова трымаюць, як меч,
Задурня трымаюць. Алоўкамі
Здаецца iм, пэўна гальлё,
І нехта іх пальцамі лоўкімі
Ў адзіную хустку заплёў..
І сьненьні мае расьцярушаны
Вось гэтым, ня ведаю кім,
Брыдзе паспалітае рушаньне
Зь лясоў, з гарадоў у віскі..